| |
Традыцыi высокай культуры i iмкненне да адукацыi, якiя зарадзiлiся i замацавалiся ў старажытным Полацку, дзейнiчалi ў iншых навучальных установах, напрыклад, у брацкай школе (XYII ст.), полацкiх гiмназiях, кадэцкiм корпусе i iнш.
Для пачаткавага навучання настаўнiкi брацкiх школ карысталiся Псалтыром, Часасловам, азбукамi i букварамi. Атрымаўшы першапачатковую падрыхтоўку, вучнi пераходзiлi да засваення "сямi вызваленых (свабодных) навук": "Трывiума" (граматыка, рыторыка, дыялектыка) i "квадрывiума" (арыфметыка, геаметрыя, астраномiя i музыка). Вывучалiся царкоўнаславянская, грэчаская, руская (беларуская), лацiнская i польская мовы. Асаблiвая ўвага звярталася на вывучэнне вершаскладання i дэкламацыi. На ўроках рыторыкi вучняў вучылi складаць i чытаць казаннi, на ўроках дыялектыкi - весцi спрэчку, складаць сiлагiзмы.
З 1788 г. па 1918 г. у Полацку дзейнiчалi тры гiмназii. Гэта навучальныя ўстановы сярэдняга або
|
|
| |
павышанага тыпу
(пачатковага): Полацкая праваслаўная духоўная гiмназiя, Полацкая ваенная гiмназiя, Полацкая жаночая дзяржаўная гiмназiя. Утрымлiвалiся яны за кошт казны, дапамогi ад гарадскога кiраўнiцтва i збораў за навучанне.
Ў 1835 пачаў сваю дзейнасць Полацкi кадэцкi корпус. Гэта сярэдняя ваенна-навучальная ўстанова закрытага тыпу, якая iснавала на сродкi казны i ахвяраваннi дваранства. Заснаваны корпус быў для падрыхтоўкi да вайсковай службы дваранскiх дзяцей. Сюды прымалiся хлопчыкi ва ўзросце 9-11 гадоў. У кадэцкiм корпусе выкладалiся руская, французская i нямецкая мовы, арыфметыка, алгебра, геаграфiя, гiсторыя, чыстапiсанне, маляванне, чарчэнне i Закон Божы. Настаўнiкамi i выхавацелямi былi выключна вайскоўцы. Пасля заканчэння корпуса кадэты для працягу адукцыi пераводзiлiся ў Дваранскi полк у Пецярбург. У 1857 г. былi дададзены 5-ы агульнаадукацыйны клас i 2-гадавыя спецыяльныя класы, пасля заканчэння якiх кадэты адразу выпускалiся афiцэрамi. У спецыяльных класах разам з агульнаадукацыйнымi выкладалiся ваенныя прадметы: тактыка, артылерыя, ваенная гiсторыя i фартыфiкацыя
За час свайго iснавання корпус падрыхтаваў больш за 3 тыс. афiцэраў. Сярод iх: сын вял. князя Канстанцiна Канстанцiнавiча - Алег (загiнуў у 1-ю сусветнкую вайну), генерал Р.i.Кандраценка, ваенныя дзеячы i навукоўцы браты Дз.Н. i Н.Н.Кайгарадавы, браты Кiрпiчовы, гiсторык П.В.Баброўскi, М.Ф.Дубровiн, М.i.Сямеўскi, дзеячы рэвалюцыйнага i нацыянальна-вызваленчага руху Д.Д.Бохан, i.А.Ждановiч, А.В.Жылiнскi, i.А.Манцэвiч, А.А.Патабня, Л.С.Струмiла, М.В.Чыжык, А.Ф.Шукевiч i iнш.
У 1842 - 1918 гг., працуе Полацкая настаўнiцкая семiнарыя. Гэта спецыяльная навучальная ўстанова,якая рыхтавала настаўнiкаў пераважна для Вiленскай навучальнай акругi. Навучанне бесплатнае. Мела 3 асноўныя класы (з 1907 - 4) i гадавое падрыхтоўчае аддзяленне. Прымалiся асобы з усiх саслоўеў, якiя дасягнулi 16-гадовага ўзросту i мелi дыплом аб заканчэннi народнага пачатковага вучылiшча (большасць - сяляне i мяшчане Вiцебскай губернi). У 1912 г. семiнарыi нададзена iмя Я.П.Кульнёва. Выкладалiся: Закон Божы, педагогiка, асновы методыкi, руская i царкоўнаславянская мовы, арыфметыка, асновы геаметрыi, каморнiцтва, лiнейнае чарчэнне, гiсторыя, геаграфiя, прыродазнаўства, чыстапiсанне, спевы, гiмнастыка, рамяство (пераплётнае майстэрства i пляценне кошыкаў).
|